хто слухаў, што Я казаў ім. Мае слухачы ведаюць, што я казаў“. Такім адказам Хрыстос даў зразумець, што не выпадае гэтак тайна, уночы, бяз сьведкаў, пад крыкі ўзброенага натоўпу судзіць Яго, вучыўшага заўсёды адкрыта. За такі адказ адзін з слугаў, што стаяў бліжэй да Іісуса, удэрыў Яго па твары і сказаў: „Так Ты адказваеш архірэю?“… Іісус адказаў яму: «Калі Я сказаў блага, дакажы, што блага, а калі добра, дык за што б’еш Мяне?“ На тым скончыўся дапрос у Анны. Па яго загаду, Іісуса — зьвязанага — павялі да зяця Анны першасьвяшчэньніка Кайяфы, які быў на той год архірэем. Гэта быў той самы архірэй, які парадзіў жыдом, што „лепш нам, каб адзін чалавек памёр за людзей, чымся каб ўвесь народ загінуў“ (Іоан. ХІ, 49—50).
Ня гледзячы на раніцу, у палацы Кайяфы (у яго прыватным памешканьні) сабраўся ўвесь сынэдрыён — пакуль не для суда, а каб толькі зрабіць дапрос, каб сабраць матар’ял для абвінавачаньня Госпада. Паводле закону, суд уночы дый яшчэ напярэдадні сьвята — ня мог адбывацца. Сынэдрыёну вельмі хадзіла аб тое, каб як найхутчэй скончыць з гэтаю прыкраю справаю. Пастанова ў іх ужо была загадзя прыгатаваная, але справа вымагала зрабіць нейкі паказны суд, бо інакш не выпадала вышэйшай судовай установе жыдоў. Для суда трэба было мець сьведкаў. Паслалі нібы шукаць іх (яны загадзя былі падгатаваны). Прыйшло шмат крывасьведкаў, якія, ведама-ж, нічога ня чулі з таго, што ўзапраўды і адкрыта гаварыў Хрыстос. Іісус не перашкаджаў ім паказваць, чаго вымагалі ад іх судзьдзі. І няведама, што яны гаварылі, але пэўне-ж не сказалі нічога, за што можна было-бы засудзіць Яго. Напасьледак зьявілася двох сьведкаў, якія сказалі, быццам яны чулі, як Ён гаварыў: „Я разбуру гэты храм рукатворны, а праз тры дні збудую другі, нерукатворны“. Але і гэтага было мала, каб засудзіць Іісуса. Тым часам трэба было сьпяшацца з прысудам, бо надыходзіла сьвята, і народ, даведаўшыся, мог перашкодзіць. Тады да Іісуса, Які ўвесь час маўчаў, падходзіць Кайяфа і пытаецца: «Чаму Ты нічога не адказваеш? Ці Ты ня чуеш, што яны на
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/119
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная