сьледваць і вас. Калі-б вы ішлі прапаведваць вучэньне сьвета (патуралі сьвету), дык сьвет палюбіў бы вас. Але-ж вы йдзеце сьведчыць аб граху, і клікаць грэшнікаў да пакаяньня, і за гэта людзі вас узьненавідзяць. Вас будуць выганяць са школаў (сынагогаў) і забіваць, і кожын, хто заб’е вас, будзе думаць, што гэтым служыць Богу. Але сказаў Я вам гэта дзеля таго, каб, калі прыйдзе час той, вы ўспомнілі, што наперад Я гаварыў вам аб гэтым. Ня сумуйце, што Я адыходжу ад вас. Цяпер Я іду да Паслаўшага Мяне. Для вас лепей, каб я пайшоў, бо калі Я не пайду, Уцяшыцель ня прыйдзе да вас; калі-ж пайду, пашлю Яго да вас. Ён, Дух Праўды, навучыць вас усякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але гаварыціме, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці. Хутка ня будзеце бачыць Мяне, дый зноў хутка ўбачыце Мяне, што йду да Айца. Узапраўды кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет усьцешыцца; вы сумныя будзеце, але сум ваш на радасьць зьменіцца, і радасьці вашае ніхто не адбярэ ў вас. Да сяньня вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасеце і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная. Дасюль Я гаварыў вам прыповесьцямі, але надходзіць гадзіна, калі ўжо проста абвяшчу вам аб Айцу». Тады вучні Яго сказалі: «Вось Ты цяпер проста гаворыш і прыповесьці ня кажаш ніводнае. Цяпер бачым, што ведаеш усё, і ня маем патрэбы, каб хто пытаўся у Цябе. Дзеля гэтага верым, што Ты ад Бога зыйшоў“. Іісус адказаў ім: «Цяпер верыце. Вось надходзіць гадзіна, дый ужо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожын у свой бок і пакінеце Мяне Аднаго, але Я не Адзін, бо Айцец са Мною. Гэтае сказаў Я вам, каб мір мелі ўва Мне. На сьвеце гора мець будзеце, але спадзявайцеся: Я перамог сьвет“.
Скончыў Гасподзь Сваю развітальную прамову т. зв. «вялікай першасьвяшчэньніцкай малітвай». У гэтай малітве Гасподзь просіць Свайго Айца Нябеснага за Сябе, каб праславіў Сына Свайго, Які завяршыў дзела, даручанае Яму, — за Сваіх вучняў, каб захаваў
іх для прадоўжаньня Ягонага дзела на зямлі і — за ўсіх веруючых, каб Бог асьвяціў іх праўдаю Сваёю:
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/113
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная