Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Отча! — маліўся Хрыстос, падняўшы вочы Свае да неба — прыйшла гадзіна: праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе; бо Ты даў Яму ўладу над усякаю істотаю, каб Ён усяму, што Ты даў яму, даў-бы жыцьцё вечнае. Гэнае-ж жыцьцё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Іісуса Хрыста, Якога Ты паслаў. Я праславіў Цябе на зямлі: завяршыў дзела, якое Ты даў Мне зрабіць. Дык цяпер праслаў Мяне Ты, Отча, у Цябе Самога той славаю, якую я меў у Цябе раней існаваньня сьвету. Я абвясьціў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў ад сьвету. Цяпер зразумелі яны, што ўсё, што Ты даў мне, гэта ад Цябе… За іх прашу, не за ўвесь сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны Твае. І ўсё маё — Тваё, і Тваё — Маё: і ў іх Я праславіўся… Отча Сьвяты! захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы. Я аддаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзіў іх, бо яны ня з сьвету. Не прашу, как Ты ўзяў іх з сьвету, але каб захаваў іх ад зла. Яны ня з сьвету, як і Я ня з сьвету. Асьвяці іх праўдаю Тваёю: слова Твае — праўда. Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет. І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны праўдаю». — «Не за іх-жа толькі малю, але й за тых, што ўверавалі ў Мяне па слове іх. Няхай будуць усе адно: як Ты, Айцец ува Мне, і Я ў Табе, так і яны няхай будуць адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я дам ім, каб былі адно, як Мы адно. Я ў іх, і Ты ўва Мне; каб былі злучаны ў адно, і няхай пазнае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне. Отча, каго Ты Мне даў, хачу, хай і яны будуць са Мною там, дзе Я, каб бачыць славу маю, якую Ты Мне даў, бо палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету. Отча праведны! сьвет Цябе не пазнаў, але я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне. І Я абвясьціў ім імя Тваё і абвяшчаю, каб любоў, якою Ты палюбіў мяне, ў іх была, і Я ў іх. Отча Сьвяты! захавай іх у імя Тваё — тых, якіх Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Асьвяці іх ісьцінаю Тваёю: слова Тваё — ісьціна. Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так