Я да Айца Майго іду. І чаго папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб уславіўся Айцец у Сыне. Калі любіце мяне, споўніце Мае запаведзі. І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Ўцяшыцеля, каб быў з вамі да веку, — Духа Праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыў Яго, а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас. Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце мяне, бо я жыву: і вы жыць будзеце. Хто спаўняе запаведзі Мае, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, любіціме Айцец Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся Яму Сам. Хто ня любіць мяне, той не выпаўняе слоў Maіх. Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі. Уцяшыцель-жа, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам. Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам. Ужо нядоўга гаварыць Мне з вамі, бо ідзе князь гэтага сьвету, і ва Мне ня мае нічога. Але каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца, Я і раблю, як загадаў Мне Айцец.“
„Устаньце, пойдзем адгэтуль“, — скончыў пакуль што гэтымі словамі Гасподзь і ўстаў з-за стала. Усталі і Апосталы, і ўсе пайшлі па дарозе ў сад Гэфсіманскі.
Іоан. XѴ—XVII.
Дарогаю Гасподзь казаў далей Сваю разьвітальную прамову, Свае апошнія настаўленьні Апосталам. «Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плод і будзеце Маімі вучнямі. Запаведзь-жа Мая — любеце адзін аднаго, як я палюбіў вас. Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за другоў сваіх. Вы другі Мае, калі спаўняеце тое, што Я загадваю вам. Ня бойцеся, калі сьвет вас ненавідзіць; ведайце, што Мяне раней за вас зьненавідзеў. Калі Мяне прасьледвалі, будуць пра-