Мне з вамі. Будзеце шукаць Мяне, але куды Я іду, вы ня можаце ісьці. Даю вам новую запаведзь: каб любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любеце адзін аднаго. Па тым пазнаюць усе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго“.
Тады кажа Яму Сіман Пётр: „Госпадзі! куды Ты ідзеш?“ Іісус адказаў яму: „Куды Я іду, ты ня можаш цяпер ісьці, пазьней-жа пойдзеш за Мною“. Пётр кажа Яму: „Госпадзі! Чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе“. Іісус адказвае яму: „Душу тваю за Мяне паложыш? Запраўды кажу табе: не прапяе два разы певень, як ты тройчы адрачэшся, што знаеш Мяне. І ўсе вы — далей кажа Хрыстос, зварочваючыся да Апосталаў — спакусіцеся аба Мне ў гэтую ноч, як гаворыцца ў Пісаньні: „паражу пастыра і расьсеюцца авечкі стада“ (Зах. ХІІІ, 7), але па ўваскрасеньні Маім спаткаю вас у Галілеі“. Тады Пётр горача ўсклікнуў: «Калі-б і ўсе спакусіліся, я ніколі не спакушуся. Хоць-бы мне трэба было памёрці з Табою, ня выракуся Цябе“. Так гаварылі і ўсе вучні.
Вядучы далей гутарку, Іісус Хрыстос казаў вучням: „Хай не сумляваецца сэрца вашае, што Я адыходжу ад вас. Веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце.Я іду і зноў прыйду і вазьму вас да Сябе, каб і выбылі там, дзе Я“. Тут кажа Яму Фама: „Госпадзі! ня ведаем, куды ідзеш, дык як можам ведаць дарогу?“ Іісус сказаў яму: „Я і пуць, і сьціна, і жыцьцё. Hіхто ня прыходзіць да Айца, калі не цераз Мяне; калі-б вы пазналі Мяне, пазналі-б і Айца Майго; і адсяньня ведаеце Яго і бачылі Яго“. Кажа Яму Апостал Піліп: „Госпадзі! пакажы нам Айца і даволі з нас“. Хрыстос на гэта адказаў: „Гэтулькі часу Я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Піліп! Хто бачыў мяне, бачыў і Айца. Як-жа ты кажаш: пакажы нам Айца? Ці ты ня верыш, што Я ў Айцу і Айцец у Мне? Словы, што кажу вам Я, не ад Сябе кажу: Айцец, што ва Мне, Той робіць дзелы. Верце Мне, што Я ў Айцу і Ён у мне; калі-ж не, верце Мне па самых учынках. Запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, дый большыя за іх зробіць: бо
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/111
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная