ба“. І абмачыўшы падаў Юдзе, кажучы: „Што робіш, рабі хутчэй“. Але ніхто з Апосталаў не зразумеў, дзеля чаго сказаў яму гэта. А дзеля таго, што ў Юды была скарбонка з грашыма, дык некаторыя зразумелі, быццам Іісус кажа яму: „Купі, што трэба нам на сьвята, ці каб даў убогім“. Той-жа, узяўшы кусок, зараз-жа выйшаў. На дварэ была цёмная ноч.
Пасьля выхаду Юды, Іісус аддаўшы хвалу Богу, узяў хлеб, багаславіў яго, паламаў на кускі і даючы кожнаму з Апосталаў, сказаў: „Вазьмеце і ешце: гэта ёсьць Цела Маё, што за вас даецца ў адкупленьне грахоў“. Пасьля ўзяў чашу з віном, разьведзеным вадою, таксама багаславіў і, даючы кожнаму з Апосталаў, сказаў: „Пеце ад яе ўсе, бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Завету, што праліваецца за вас і за многіх ў адкупленьне грахоў. Гэта рабеце на ўспамін аба мне“. І пілі ўсе з гэтае чашы і елі ўсе паданы Госпадам
хлеб.
Так было ўстаноўлена ў Царкве Хрыстовай таінства Сьв. Прычашчэньня. Апосталы, прыняўшы хлеба і віна, прычасьціліся істотнага Цела і Крыві Хрыстовае.
У сьвятліцы Сыонскай Хрыстом і Апосталамі ў апошні раз была адсьвяткавана Пасха Старога Завету і ў першы раз Пасха Новага Завету. Калі там ягня першароднае заколвалася ў памяць збаўленьня з палону Эгіпэцкага і выхаду ў зямлю абяцаную, дык тут Сам Хрыстос, як Ягня чыстае і беззаганнае, прыняўшы сьмерць, прынёс Сябе ў ахвяру Богу за грахі людзей, каб вызваліць іх ад рабства духоўнага і адчыніць уваход у Зямлю Абяцаную — Царства Нябеснае.
Іoaн. XIII, 31—38; XIV—XVII, 1—26; Maт. XXVI, 30—35; Mpк. XIV, 26—31.
Тайная вячэра скончылася разьвітальнай прамовай Іісуса Хрыста, якая зацягнулася далёка за поўнач. „Дзеці! — казаў Іісус Хрыстос: — яшчэ нядоўга быць