наму па яго сіле — з умоваю, каб падчас яго адсутнасьці яны выкарысталі гэтыя грошы, а пасьля вярнулі іх яму з пэўнаю часткаю зыску.
Калі гаспадар, вярнуўшыся, загадаў даць справаздачу, выявілася, што першыя два рабы павялічылі даручаныя ім грошы ўдвая, бо пусьцілі іх у дзела. За гэта гаспадар пахваліў іх, абяцаў ім яшчэ большы свой давер і ўвёў іх у свой дом, як другоў ці родных. Калі-ж прыйшоў даць справаздачу трэці раб, які атрымаў адзін талант, дык ён сказаў гаспадару свайму: „Я ведаю, што ты чалавек жорсткі — жнеш, дзе ня сеяў і зьбіраеш, дзе не рассыпаў, таму, пабаяўшыся, пайшоў я і схаваў талант твой у зямлю; вось табе тваё“. Выслухаўшы гэта, гаспадар загадаў слугам узяць яго талант і даць таму, які меў дзесяць талантаў. Мала таго, злы і лянівы раб быў назаўсёды пазбаўлены даверу і ласкі гаспадара свайго і ўкінуты ў цемру лютую, дзе плач і скрыгат зубоў. «Усякаму, хто мае, будзе дадзена больш і павялічыцца, а ў таго, хто ня мае, ўзята будзе і тое, што мае», — гэткімі словамі закончыў Іісус Хрыстос Сваю прыповесьць.
Сэнс гэтае прыповесьці гэткі. Гаспадар — гэта Іісус Хрыстос. Рабы — тыя, хто веруе ў Яго. Таланты — ўсё, што хрысьціянін мае ад Бога і дзякуючы чаму можа выяўляць сваю моральную істоту, напрыклад: здольнасьці, адукацыя, высокае палажэньне ў грамадзянстве, багацьце і інш. Ня ўсе маюць аднолькавыя таланты: аднаму даецца больш, другому менш — кожнаму па яго сіле. Але ўсе пакліканы аднолькава да павялічэньня і ўзбагачэньня давераных ім талантаў. Хрысьціяне, падобныя да першых двох верных рабоў, свае здольнасьці выкарыстоўваюць дзеля сеяньня сярод блізкіх сваіх дабра, праўды, прыгожасьці, асьветы, — сваё багацьце ўжываюць для помаччы бедным і тым, што пакутуюць, — сваім высокім палажэньнем у грамадзянстве карыстаюцца, каб падняць агульны дабрабыт і шчасьце людзей і адхіліць усялякую крыўду і нязгоду. Такое служэньне людзям вымагае вялікае ахвярнасьці, вялікага напружаньня сілаў чалавека, сталае і ўпартае працы. Нагародаю
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/104
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная