ніха дзесяцьма дзяўчынамі, Іісус Хрыстос і кажа.
«Тады падобна будзе Царства Нябеснае — пачаў Хрыстос да дзесяцёх дзяўчын, якія меліся сустрэць жаніха». Пяць з іх былі мудрыя, а пяць неразумныя, нядбайныя. Першыя ўзялі масла на запас, другія не ўзялі. Як жаніх спазьніўся і ніхто ня ведаў, калі ён прыйдзе, дык усе і паснулі. Ажно апоўначы ўзьняўся крык: „Жаніх ідзе! выходзьце на сустрэчу яму“. Дзяўчыны схапіліся запальваць сьветачы свае, але ў нядбайных ня было ўжо масла, вось яны і кажуць мудрым: «Пазычце нам вашага масла, бо нашыя сьветачы гаснуць». А тыя адказалі: «Каб стала і вам і нам, лепш пайдзеце да прадаўцоў і купеце сабе». Калі-ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і пачаўся вясельны банкет. Дзьверы за гасьцямі зачыніліся. Ажно прыходзяць нядбайныя дзяўчыны і стукаюцца ў дзьверы, каб іх упусьцілі: «Госпадзі! Госпадзі! адчыні нам», — кажуць. Ён-жа адказаў: «Праўду кажу вам — ня знаю вас», і яны не прынялі ўдзелу ў вясельным банкеце.
І зноў Гасподзь, канчаючы гэту прыповесьць, сказаў: «Дык ня спеце, бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, калі прыйдзе Сын Чалавечы».
Пад мудрымі дзяўчынамі трэба разумець хрысьціян, якія жывуць набожна, якія, маючы сьветач веры і запас добрых учынкаў, кожную мінуту гатовы сустрэць Хрыста, каб увайсьці ў Царства Нябеснае: пад нядбайнымі-жа трэба разумець такіх, якія ня маюць агню веры і запасу добрых учынкаў, таму ня маюць з чым выйсьці на сустрэчу Жаніху; у дзень суда яны пачуюць ад Яго, як евангельскія дзяўчыны: «Ідзеце ад Мяне, бо ня знаю я вас».
65. Прыповесьць аб талантах.[1]
Мат. XXѴ, 14—30.
Адзін гаспадар, выяжджаючы на доўгі час у далёкі край, паклікаў слугаў сваіх і даў аднаму з іх пяць талантаў, другому два, а трэцяму адзін — кож-
- ↑ Талант — на польскія грошы прыблізна 10.000 злотых.