Сваіх з трубою і зьбяруць выбраных Яго ад чатырох вятроў, ад краю да краю неба».
«Аб гэтым дні ці гадзіне ніхто ня ведае, нават ангелы нябесныя, а толькі Айцец Мой Адзіны», — кажа Хрыстос. «Але як было ў дні Ноя, так будзе, калі прыйдзе Сын Чалавечы: як перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж і ня думалі ні аб чым, пакуль ня прыйшоў патоп і ня вынішчыў усіх, так будзе, калі прыйдзе Сын Чалавечы. Пільнуйцеся-ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і п’янствам, і жыцьцёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзеўкі. Будзьце бодрымі ўсякі час і малецеся, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе». «Неба і земля прамінуць, але словы Мае не прамінуць»
Прадказаньне Хрыстом гібелі Ерусаліму збылося ў 70 годзе пасьля Р. Х., калі рымскі імпэратар Ціт разбурыў дашчэнту горад і храм Ерусалімскі, а жыхароў больш за мільён перабіў, рэшту-ж забраў у палон, скуль яны хутка расьсеяліся па ўсім сьвеце. У гэтым расьсеяньні жыды знаходзяцца аж да сяньняшняга дня.
64. Прыповесьць аб дзесяцёх дзяўчынах.
Maт. XXV, 1—13.
Заклікаючы вучняў Сваіх да заўсёднае бодрасьці над сабой, Іісус Хрыстос гэтую думку паясьніў прыповесьцю аб 10 дзяўчынах, якім трэба было сустрэць
жаніха.
У жыдоў быў звычай, што дружкі нявесты выходзілі ўрачыста, са сьветачамі ў руках, на сустрэчу жаніху. А як іншы раз жаніх пазьніўся прыйсьці ў вызначаную гадзіну, дык дзяўчыны павінны былі мець масла на запас, бо тое масла, што было ў сьветачах, магло ўсё выгарэць да прыходу жаніха. Вось, раўнуючы другі прыход Сына Чалавечага да сустрэчы жа-