ўсё мусіць стацца; але гэта яшчэ не канец. Паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі вялікае зямлятрасеньне, і голад, і мор, і страх, і знаменьні з неба вялікія. Перад усім гэтым наложаць на вас рукі, і будуць прасьледваць вас, выдаючы ў вастрогі і на мукі за імя Маё, і паставяць перад царамі і валадарамі за Мяне. І будуць ненавідзець вас усе за імя Маё, але і волас з галавы вашае не прападзе; цярплівасьцю вашаю збаўляеце душы вашыя. Хто перанясе ўсё да канца, той будзе збаўлены.
«І пашырана будзе Евангельле царства па ўсім сьвеце, дзеля сьведчаньня ўсім народам».
«Калі-ж убачыце Ерусалім абкружаны войскам, тады ведайце, што прыйшоў час спусташэньня яго. Тады ўсе тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; і хто знаходіцца ў месьце, выходзь хутчэй з яго; каго гэты час застаў на страсе хаты, хай ня зыходзіць узяць што-колечы з дому свайго, і хто на полі, хай не вяртаецца да хаты ўзяць адзеньне сваё, бо гэта — дні пакуты. Гэта будуць дні Суда Божага над няверным народам, каб споўнілася ўсё напісанае. Гора-ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні, бо будзе вялікая бяда на зямлі і гнеў на народ гэты. Палягуць ад вострага меча, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерусалім таптацімуць паганцы, пакуль не закончацца часы паганцаў».
Прыход Сына Чалавечага будзе неспадзяваны, як бліскавіца, якая раптам асьвятляе ўсё неба ад усходу да заходу. «Сонца зьмеркне і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі спадуць з неба, і сілы нябесныя здрыгануцца. І дзеравянець будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, і пачнуць ад роспачы ўміраць. Тады будзе вялікая туга на зямлі, якой ня было дасюль ад пачатку сьвету і ня будзе. Але хто верыць у Бога і творыць волю Яго, хай не баіцца нічога. Для іх пачнецца шчасьце вечнага жыцьця на небе; яны ўбачаць на небе знак Сына Чалавечага (хрэст), Які прыйдзе на воблаках нябесных з сілаю і славаю вялікаю. І пашле Ангелаў
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/101
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная