Старонка:Сьветацені (1928).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Эх, вясна!
На‘т нялюбаму хочацца верыць, —
На‘т пастылае стала мілей…
Зноў пылае бунтарскае сэрца
У бязьмежжы юнацкіх надзей.

Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары…
На страсе агалцелыя каўкі
Ня сьціхаюць да познай пары.

|}