Старонка:Сьветацені (1928).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Зноў вясна.
Зноў купаюцца далі ў разьлівах,
Зноў так чыста блакітная гладзь…
І так хочацца ў думках маўклівых
Залатыя палі цалаваць…

Зноў так радасна шэпчуць дубровы,
Зноў гамоніць аб нечым быльнёг…
Надрываецца плачам карова
На прывольлі ў шырокіх палёх.

Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары.
На страсе агалцелыя каўкі
На сьціхаюць да познай пары.

А як вечар датлеіць за хатай,
А як змрокі прылягуць к вакну,
За ваколіцу ходзяць дзяўчаты
І гукаюць красуню вясну…