Старонка:Сьветацені (1928).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Ўпрадае дым у залатую гладзь
Па-над прасторамі бярозавая просінь,
Ружовы дзень спусьціўся падрамаць
За верхавінамі смалістых сосен.

Мядовы водар кружыць галаву…
У цішыні задумаліся далі.
Рамашкі белыя асьнежылі траву
І ў туманох салодка задрамалі.

О, родны край, — саломеныя хаты…
Люблю прастораў казачную муць.
Bду адзін,
А тысячы крылатых
Мне пра любоў адвечную пяюць.

Тут паланець душа не перастане,
Тут yе астыне ў жылах кроў…
Тут кожны крыж — адвечнае змаганьне,
Тут кожны куст — адвечная любоў…