Старонка:Сьветацені (1928).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І ждаць,
Як сінім пералівам
Ўплыве вясна на журавах,
Як будуць сонныя яліны
Іграць на сонечных струнах,
Як зьвесіць месяц перамёты
Над вэльмам росных туманоў,
і зьнікне ў далечах сумота
На шэрых крыльлях журавоў.

Вёска Парэчча,
Студзень 1927 г.

|}