Старонка:Сьветацені (1928).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

…Хмары разыйдуцца
Дымам-туманам,
Воўкі згрызуць
На палёх дурнап‘яны.
Доля ліхая
З туманамі зблудзіць…
Нашыя душы
Нішто не астудзіць.
Хай сабе плача,
Хай сабе веіць
Сьнежная замець,
І заквітнеюць,
І загамоняць
Вёсны з палямі…
Чую і бачу,
Бачу і чую
Нашага часу
Вясну залатую.

|}