Старонка:Сьветацені (1928).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БАЧУ І ЧУЮ, — ЧУЮ І БАЧУ

(З народнага)


∗     ∗

Любая пчолка!
Ці за гарамі,
Ці за барамі,
Зіму адчуваеш?

Што ты сягоньня
Вечарам росным,
Вечарам сінім
К вульлю прыліпаеш?!

Чую — ня чую,
Бачу — ня бачу…
Нават у дую,
Нават у вею
Я не заплачу.
Хай сабе веіць,
Хай сабе плача
Сьнежная замець;
І заквітнеюць,
І загамоняць
Вёсны з палямі…