Старонка:Сьветацені (1928).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ой ня сьцюжа ночы,
Ня зьвіняць завеі,
Гэта сэрца точыць
Агyявым павевам.
Ня туманы сьцелюцца
За плятнём,
Гэта зноў зьлятаецца
Вараньнё.
На усходзе дальнім,
На палёх Кітая
Ня дубы паснулі…
Гэта сёньня кулі,
Кулі меч паднялі,
На палёх Кітая
Сёньня сьвішчуць кулі.


∗     ∗

Што на сьвеце робіцца!
Што на сьвеце дзеецца!
Сёньня непагодзіцца! —
Кроўю зоры сьцелюцца.
Ой ляціце, шэрыя,
За бары-даліны,
Раскажэце казку там
Вольнае краіны.

|}