Старонка:Сьветацені (1928).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Кожная рэч тут ня нова
Сыплецца цьвіль са сьцяны…
Нудныя думкі і словы
Нудные мары і сны…
…Хочацца пану заплакаць, —
Плакаць ад болю, — тугі…
Колісь тут злыя сабакі
Ноччу грызьлі ланцугі…
Зараз усё апусьцела,
Нечага больш сьцерагчы…
Стрэхі старыя і сьцены.
Гнёзды старыя й сычы…
Ноччу у сьнежную дую
Стогнуць галіны асін…
Жучкава будка вартуе
Дальнюю зорную сінь.
Дружа!
Трухлявыя сьцены —
Той-жа аджыты сьвет,
Дзе перажытага цені
Точаць іржавы штылет.
А над пахілай кватэрай
Сьвецяць адменныя дні…
Наша вялікая эра
Паліць жывыя агні
Нават у сьнежную дую,
Нават у сьнежную муць
Новыя сьцены будуюць,