Старонка:Сьветацені (1928).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Новыя песьні пяюць…
Чорт яго ведае, дружа,
Дзе у жыцьці берагі…
Гойсае золкая сьцюжа. —
У далях сьнягі,
І сьнягі…
Там ад партыйнае сьцежкі
Нехта вяслуе чаўны
Ўсё гэта даўняга сьцены, —
Даўнія думкі і сны…
Пойдзем ад гэтай кватэры,
Пойдзем і ночы і дні…
Сёньня вялікая эра
Паліць другія агні…
Хай сабе золкая дуя
Точыць галіны асін, —
Чорная будка вартуе
Дальнюю зорную сінь…

|}