Старонка:Сьветацені (1928).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нашы дні —
Ня журботная восень,
Нашы дні
Грамавы веснаход…
… Ша…
Прыпынак…
Вячэрнія бомы!
І сьвятло залатых ліхтароў…
Захлынуліся вокны вагону
Сіняватым вакзальным агнём.

Менск—Парэчча
1927 г.

|}