Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У зыках славы і хвалы!»
Струны звонюць, струны граюць,
Сьпеў ужо іншы выяўляюць:
«У небі зоркі, месяц зьяе —
Ціхі срэбраны кружок, —
І зарнічак рой гуляе;
У цьме ні нікне, ні счэзае.
Неба сьветлы беражок.
На зямлі-ж, пад небам гэтым
Зьяе іншая краса,
І цьвіце пышнейшым кветам
І яе прыветным сьветам
— Наша цешыцца душа…»
Тут Сымон настаражыўся,
— Раптам сьпевы абарваў —
Нібы куст заварушыўся.
— Хто тут? — хлопчык запытаў.
Лёгка, бы каза лесная,
І без шуму, як мара,
Ганна вішні расхінае.
— Гэта я, Сымонка, я!
Скрыпку ўчула, ні стрывала
І, схаваўшыся ў кусты,
С паўгадзіны тут стаяла,