Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён ўсім гэтым хараством.
І ў густы вішняк схаваўся
Пад парканам за садком,
І па струнцы, па шоўковай
Тромкнуў пальчыкам Сымон, —
Адазваўся песьняй новай
І панёсся стройнай мовай
Чуткіх струн удалы звон.
І казалі струны тыя,
Струны чуткія, жывыя:
«Хто разсыпаў ў небі зоры
Без канца і без чысла?
І каму у тым прасторы
Ночка, дол, лясэ і горы
У сьпевах кажуць «чэсьць, хвала?»
Для каго зарніцы зьяюць
З нісказанай быстрынёй
І цьму ночкі разганяюць?
Каго хмаркі выслаўляюць
На усходзі чарадой?
І хацеў бы з імі зьліцца
І я, зьбеглы і малы,
Каб з усімі ў тахт маліцца,
Каб з усімі палучыцца