Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ноч ўсю зямлю агарнула,
Ліст заснуў на тапалёх:
Нават краска прыкархнула
У вузкіх межах на палёх:
Толькі месячык прыгожы
Сумны блеск свой разліваў
Ды баранчык дзесь-то Божы
Над балотамі блеяў.
А над цёмнай паласою,
Там, дзе сходзіцца з зямлёю
Край далёкіх небясоў,
Як па слову чараўніцы,
Гасьлі, ўспыхвалі зарніцы.
І зьнікалі без сьлядоў.
Змрок над імі чуць гайдаўся,
Ціха, боязна дрыжаў,
То на момэнт разступаўся,
То схадзіўся і гушчаў,
Каб ні страціць панавання,
Каб закрыць дарогу дню, —
А Сымонка слаў вітанні
І вачыма на спатканне
Цягся к Божаму агню.
Пастаяў, палюбаваўся