Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта торба жэбрака!
— Тут начуйце, хто вас гоніць?
Унь на небі сколькі хмар!
Ды і позна — к ночы клоніць, —
Да іх кажэ гаспадар:
— Клуня блізка, і на сені
Можна хвацка сапачыць,
Чым вы мелі па калені
Гразь па-поцемку мясіць.
— О, ніхай вам Бог спрыяе!
Нам абы які куток, —
Кажэ дзед ды зноў зьнімае
Свае торбы і мяшок.

V.

Сьціхлі сьпевы навальніцы,
Далей хмары ў сьвет пашлі.
І зьнікалі бліскавіцы
Разам с хмарамі ўдалі:
Разрывалісь, ападалі
Хмары кучамі на ніз.
Зоры ў небі замігалі,
Запалілісь, задрыжалі,
Загарэлась Божа высь.