Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзед, тым часам, твар жэгнае,
Узьняўшы вочы к абразом,
Рукі ўгору узьдзевае
І прад Богам выслаўляе
Ен прыветны гэты дом.
— Блогаслоў дом, Божэ, гэты,
Усіх цалі тут і гадуй, —
У дому, ў полі, ў зімы, ў леты.
Божэ! Шчасьцейко даруй…
Дзякуй вам за падвячорак! —
Кажэ дзед гаспадаром.
— Ну, Сымон, да першых зорак
Можа ў Ліпы сьціганём? —
Хлопцу стало ўраз маркотна.
— Пойдзем! — Ціха ён ўздыхнуў
Ды падняўся і гаротна
Гэту хату азірнуў.
І пачуў ён, як заныло
Сэрцо беднае яго
І як жаласьць падступіла, —
І па чым яна? Чаго?
Так нудзьга, але безмерна
Абхапіла бедака.
Як ні міла і цяжэрна