Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усьміхнецца — ясны дзень:
У каго хочыш злосьць астыне,
Раптам згіне с твару цень.
Праз мінутку, разам з маткай,
Ганна ў хату зноў вайшла:
Апусьціўшы вачэняткі,
Сыр убогім падала.
— Ну, частуй музыку, Ганя!
Засаромілась яна;
Як цьвет маку, ўся да звання
Шчочка стала чырвана:
Але вочкі ускідае
На Сымонку, ды ізноў
Саромяжліва спускае
Ды ніяк ні знойдзе слоў
Папрасіць яго, як трэба.
І Сымонка сам ні свой:
За сталом такі нізграба.
З сырам сыр есьць замест хлеба,
Трэ галушачкі рукой,
Ніжэй гне свой стан сірочы
І ні знае рук дзе дзець
І ні сьмее ёй у вочы
Сьмела, проста паглядзець.