Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ніўцямны людзям сьпеў.
Скончыў хлопчык. На калені
Смык і скрыпку палажыў
І ў маркотным задуменні
Вочкі-спонкі апусьціў.
Усе маўчалі, ўсім здавалось,
Што струна ні абарвалась,
І ішчэ гамоне смык, —
Так у сэрцы адклікаўся,
Без іх волі, сам ўрываўся
У душы іх чароўны зык.
— А браточак ты мой мілы,
Як-жэ граеш, дабрадзей!
Колькі здольнасьці і сілы!
Як завешся ты, пахілы?
Маці! Дай яму скарэй
Падкрапіцца — мо‘ галодны?
Ах, мой мілы, хлопчэ родны.
Музыканце, чарадзей!
Хвале хлопчыка малога
Гаспадар на ўсе лады.
— Ну, хадзі за стол, нябога!
Сядзь і ты, стары, сюды,
Пасілкуйцеся з дарогі, —