Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апусьціўшы вочы ў дол:
Гаспадыня, як стаяла;
Дык застыла так, маўчыць,
Бы яе што прыкавало,
На твары сьлеза блішчала.
Скрыпка-ж голасна зьвініць,
Грае хлопчык, ды часамі
Кіне вочкі ў той куток,
Каб спаткацца зноў вачамі,
С парай ясьнінькіх вачок.
І яны глядзелі пільна,
Ды так гожа і прыхільна
Што ў Сымонкі сэрцо, дух
Перад імі расцьвіталі;
Забываў ён ўсё вакруг,
І тагды струну раптоўна
Ажыўляў вясёлы тон.
Зноў хадзіў смык лёгка, роўна,
І с струнамі палюбоўна
У лепшай згодзі вёў гамон.
Так на полі, ў вечар мая,
Ветра лёгінькі павеў
Чуць калосікі гайдае
І з іх гутаркі складае,