Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Утаропіцца — глядзіць,
На губах сьмяшок, бывала,
Заблукае, задрыжыць.
Пазірае — замірае
Мэрам весь аддасца ён
Ды зьнячэўку запытае:
— Чаго, мама, стогне звон?
Звон ў Сымонкі многа значыў,
Звон надтрэснуты, стары,
Што ў іх цэркві з даўных часаў
Бомкаў жаласна у гары.
І як толькі ў звон зазвонюць,
Як застогне у вышы, —
Адгукнуцца, загамонюць
Стрункі усе у яго душы.
Сэрцо у хлопца страсянецца,
Сам увесь ён задрыжыць.
І душа яго, здаецца,
У сьлед за звонам паляціць, —
Паляціць у старонку тую,
Дзе ён сумна заміраў.
Так звон душу маладую
Забіраў і калыхаў.
Ды ніхто ні знаў тых струнаў,