Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як ні разу ні іграў!
Скрыпка ціха вымаўляла
Так, што жаласьць пашыбала
І ўсіх смутак ахінаў.
Усё было у гэтым гранні:
Сьлёзы горкія цішы,
Сэрца сум і парыванне
Адзінокае душы;
Гора чулося, нігода
Маладой яго вясны,
Жыцця горкая прыгода,
І, скрозь смутак, радасьць, згода
Вырываліся с струны
І нясьліся дзіўным хорам,
Заглушалі сэрца стон.
Так ляціць над ціхім борам
Цёплым ранкам стройны звон,
Змоўклі ў хаці ўсе да звання,
Так Сымон зачараваў,
Толькі зрэдка, без пытання,
Сам сабой ўздох вылетаў.
Галаву рукой падпёршы,
Гаспадар прысеў за стол,
Нірухома, як абмёршы,