Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ну, Сымоне, утні браце,
Хай паслухаюць паны!
Зацікавілісь у хаці —
Больш Сымон ім стаў дзіўны.
Хлопчык ўцёрся кулачкамі, —
Ен ўжо плакаць трошкі сьціх, —
І гаротнымі вачамі
Зноў акінуў тут усіх —
І на момэнт затрымаўся:
На яго ужо даўно
Мілы погляд цікаваўся,
Толькі-ж борзьдзінька схаваўся,
Чуць Сымон зірнуў адно.
Толькі-ж покі жыць ён будзе,
Ен ніколі ні забудзе
Пары ясьнінькіх ачок,
Чорных бровак, твар прыветны
І на ім чуць-чуць заметны
Добры, добрэнькі сьмяшок.
Ен ішчэ раз вочкі ўскінуў, —
Зноў пагляд той ўлавіў.
Тут Сымонка скрыпку вынуў,
Чуць галоўку пахіліў,
Заіграў — ды так прыўдала,