Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заступілась гаспадыня:
— Што карыць яго дарма?
Ад дабра бацькоў ні кіне,
Добра ведаю сама! —
Тут Сымонка ні стрымаўся, —
Як заплакаў, зарыдаў!
Крыўда, жаль яго прарваўся,
Горка ўздрыгіваў, дрыжаў,
Бо ён першы раз, нішчасны,
Слово жаласьці пачуў;
Слово ласкі, погляд ясны,
Сэрцо хлопцу павярнуў.
У хаці ўсім нідобра стало,
Усе пачулі чорствасьць, стыд.
Мусіць крыўды ўсчуў ні мала,
Калі плакаў так наўзрыд.
— Сьціхні, годзі, а то брыдка!
Хто ні бачыў тваіх сьлёз? —
Дзед тузнуў яго за сьвітку,
За плячук зьлегка патрос.
— А чыя-ж то скрыпка гэта? —
Зноў спытаўся гаспадар.
— То яго! О, граць ён — мэта!
Першай гільдзіі штукар!