Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаспадар тут жыў багаты,
Семяністы — жонка, сам,
Пяць хлапцоў ды тры дзеўчаты
Ды быў парабак, Адам.
— Што, дзядуля: гэты блазан
Свой табе, чужы, — ці як?
— Не, панюхна, ні сваяк.
Так, нідоляй са мной зьвязан.
— А радню якую мае?
Есьць бацькі, ці сірата?
— Есьць то ёсьць, мая любая,
Ды што-ж? цемянь, бедната:
Выгнаў бацька яго с хаты!
— Што ты кажыш? Выгнаў хто?
Хіба ён такі заўзяты,
Ці удраў ён можэ што?
Тут на хлопца вочы строга
Сам уставіў гаспадар.
— Бацька выгнаў? Бойся Бога!
Ты, як бачу, хлопчэ, лгар.
Добры жэўжык, — прызнавайся?
— Не, ягомасьць, як Бог сьвят…
— Ну, ты к хлопцу ні чапляйся,
Хіба ён тут вінават?