Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дождж, брат, будзе: косьці ныюць,
Млявасьць чуецца, браток…
Эх, як хмары небо крыюць,
Унь іх коціцца клубок!
Дзед з Сымонам адзінока
Шлі дарогай між палёў.
— Глянь — мо‘ вёска нідалёка?
— Ні відаць нідзе дамоў, —
Азірнуўшысь, хлопчык кажа,
Ды ізноў маўчком ішлі,
А на захадзі, як сажа,
Хмары цёмныя ішлі,
Грамадзілісь, націскалісь
Іх страшэнныя клубы;
Расхадзілісь, зноў сплывалісь
Іх калматыя чубы.
Як зьмяе, клубке качалісь,
Перавальвалісь, зьлівалісь
Ды упярод цяжэрна йшлі,
Ткалі хмару за сабою,
Страшнай, цёмнаю сьцяною
Выпоўзалі с-пад зямлі,
Шырэй небо ахіналі,
Ноч рабілі без пары,