Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А у ночы з Божай зоркай
Доўга, доўга размаўляць.
Ен любіў і небо ясно,
Сьпеў зямлі з яе красой
І з натурай згодна, шчасна
Жыў, зьліваючысь душой.
Часта дзед, йдучы с Сымонам,
У гай сходзіў спачываць,
Каб пад дубам там зялёным
Плечуке крыху размяць.
Сядзе, торбы пазьнімае,
Іншы раз і прыкархне,
А то часта пад шум гаю
С хлопцам гутарку расчне.
Дзед хадзіў па сьвеці многа,
І ні мала ён пражыў,
Дык ні дзіво — у старога
Язык спраўна латашыў.
Толькі-б дзед разгаварыўся,
Потым трудна супыніць:
Сказ за сказам так і ліўся,
І бубніць дзед, і бубніць,
Як у восень дождж па стрэсі.
І адкуль ён толькі браў!