Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што-ж, Сымонка, адпачынеш,
Ды пацягнемся, браток:
Дзень кароткі, вечар скора, —
Аб начлезі думаць час.
Бог ні схочэ — без прызору
Ні пакіне, дзеткі, нас.
Зноў Сымонка засмуціўся,
Вокам ўсё кругом абвёў.
Нідалёка дым курыўся,
Вецяр попел гнаў з вуглёў;
Тух агоньчык, што прыветна
Так хлапчынку прыхінуў.
Жаль Сымонку агарнуў,
І сьлязінку нізаметна
Рукавом ён абмахнуў.

III.

Усходзіць сонца, і сьвет с цьмою, —
Прэдстаўцы пачаткаў двух,
Так ні сходных між сабою, —
Памяжуюць с кругам круг.
Нікне ночка. Дзень чуць значна
С сьмехам ясным на вуснох
Ідзе з ёю ў стэп ніўбачны,