Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гм! То кепска, мая кветка! —
Галавой матнуў жэбрак.
Змоўк дзядок, маўчаў Сымонка,
Апусьціўшы вочы ў дол,
А жабрак размысьліў тонка
І гаворэ: — Што-ж, сакол,
Калі хочыш, пойдзем разам
Хлеб жэбрачы дабываць,
Маліць Бога прад абразам…
Ты мне будзеш памагаць.
Што заробім, то падзелім.
Памяркуемся. Дык што?
Да паноў у двор мы цэлім,
І цябе са мной ніхто
Ні пакрыўдзіць, ні ушчуе,
Перакідаеш зіму;
Там — Бог-бацька, ні скрыўдуе,
Ні захочыцца Яму
Нашых горкіх сьлёз сірочых.
Думай, хлопчэ, разважай.
— Хай так будзе, як дзед хочэ, —
Мне адзін ўсюды рай.
— От і добра! Ні пагінеш,
Хлеба знойдзецца кусок…