Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Покі згубіць ў глыбінох
Цёмна-сініх і далёкіх
Там, дзе зорачкі гараць,
І дзе хмарак адзінокіх
Віхр ні смее заганяць.
Як той дзень за ночкай сьледам
Ходзе кожную пару,
Шоў Сымон за старцам-дзедам:
Уніз адзін, другі ўгару.
Дзед слабеў і траціў сілы.
Жыцця круг ён замыкаў,
І ступаў на край магілы:
Хлопчык жыцце пачынаў.
Шлі яны ад хаты к хаці,
З вёскі ў вёску, с края ў край,
У сермяжках — латка ў лаці,
З адным толькі словам: — дай!
І ў прыгодзе ўсё бывала:
Ціснуў холад іх, мароз,
Уюга вочы засыпала.
Вецяр торбачкі іх трос,
Як шалёны выў, сьмеяўся,
Біў іх сьнегам, з ног скідаў,
Ды ў лахмоцці забіраўся,