Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Знаць штось сьцяміў, дагадаўся.
— Кепска, што ні гавары, —
Дзед другое ужо трактуе, —
Ты малы яшчэ зусім,
Усякі скрыўдзіць і ушчуе,
Бо што цацкацца з малым?!
А тым часам блізка холад,
Прыдзе с сівяру зіма…
Ой, зазнаеш, хлопча, голад,
Як прытулішча німа!
А дзе пойдзеш і хто прыме,
Калі самі ўсю зіму
Печы ціскаюць плячыма?
Не, табе, брат, аднаму
Горка, горка давядзецца, —
Ты старога запытай.
Ой, часамі так прыпрэцца,
Што хоць рэпачку сьпевай.
А на сьвеці, хлопча, усякіх
Многа знойдзецца людзей, —
На пахілых і сабакі
Брэшуць злосьней і гарэй…
А ты-ж як надумаў, дзеткі?
— А ні ведаю, ніяк…