Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бацька лаяў мяне, ганіў,
Потым дзьверы адчыніў
І прагнаў у сьвет без хлеба,
З дому роднаго, двара…
— Ну, ні плач, сынок, ні трэба…
А я думаў: ты — мара.
Дзе-ж ты, сынку, ў твае годы
Навучыўся так іграць?
Ці табе Пан Бог з уроды
Судзіў талент такі даць?
Божэ-ж мілы, от дык бацька!
Але-ж, мусіць, ён ні знаў,
Як с табою ён багацька
Траціў, дурэнь, і губляў.
А мо‘, сынку, трошкі хлусіш?..
Ды ні с тых, здаецца, не!
Што-ж цяпер ты рабіць мусіш?
Эх, каб талент твой ды — мне…
— Што-ж бы ты рабіў, дзядуня,
Каб умеў на скрыпцы граць?
— Шчасьце ў рукі к табе суне,
Ні умееш толькі браць… —
Але змоўкнуў і замяўся
Ды закашляўся стары,