Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галава яго сівая
Пахілілася на бок.
Страшны, бледны, абарваны
Жыцця пасынак, бедак, —
У анучы і лахманы
Быў ахіняны жабрак.
— Хто ты, хлопчэ? — дзед спытаўся, —
Чый сынок? Якіх бацькоў?
Ты праўдзівы, ці мне здаўся?
Ты ні дух гэтых лясоў?
Божэ-ж мілы, як ты граеш!
Усё нутро ты мне спаліў…
С кім хаўрус, скажы мне, маеш?
Чорт, ці анёл навучыў
Граць так здольна, так прыгожа,
Што ні ў сілах жаль стрымаць,
І душа стрываць ні можэ,
Каб ні плакаць, ні рыдаць.
— Я — Сымонка, сын Панасаў,
З дому выгнаны, дзядок!
— А за што і з якіх часаў?
— Я ні ўпасьвіў авечок.
Воўк ўскочыў і параніў,
Трох на полі задушыў;