Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб зноў горам задрыжала
Яе чуткая струна.
Граў Сымонка і часамі
Смык ад скрыпкі аднімаў
І куды-сь то ў глыб вачамі
Угледаўся, пазіраў,
Ды так пільна і старанне,
Бытцым думкі ён лавіў,
Тыя сьпевы, тое гранне,
Чым ён ў гэты момэнт жыў.
Потым зноў ён ачынаўся
Сэрцо білося ў грудзях,
І агоньчык запаляўся
У яго круглінькіх вачах.
Зноў над скрыпкай смык жалобна
Бегаў плачучы, рыдаў,
І сьлезамі дробна, дробна
Усю дуброву напоўняў.
Сьціхнуў хлопчык, азірнуўшысь,
І падскочыў: перад ім
Сівы дзед стаіць, сагнуўшысь,
Вокам міргае сляпым.
Ен стаяу, як здань якая,
Абапёршысь на кіёк,