Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды так смачна уплетае,
У бок нікуды ні зірне,
З бульбы вочак ні спускае.
От ён трохі падкрапіўся,
Зноў ажыў ён і ўздужаў,
С скрыпкай зноў цяпер насіўся,
Струнку зьвязваў, нацягаў.
А як ўсё было гатова,
Узяў зашморганы смычок —
І заслухалась дуброва,
Дуб стары, маладнячок,
Як Сымонка здольна смыкам
С скрыпкі сьлёзы выцягаў
І як дзіўным яе зыкам
Усё вакруг тут чараваў.
Усё забыў цяпер Сымонка,
Скрыпцы душу ўсю аддаў;
Граў то ціха ён, то звонка,
І жалобна заміраў;
То зноў скрыпка галасіла
Сумнай восені дажджом,
То зьвінела, гаманіла
І лілася ручаём
І адразу адрывала
Сьпеў магутнасьці яна,