Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ў дарозі іх спатканне
За вярсту ён абегаў.
— Ну, лупінка запеклася!
От, ўжо прышчацца яны,
От, ім толькі засталася
Палавінка быць ў агні…
Ну, гатова! Не — сырая!
От, мінуцінка адна —
Ніхай добра падсыхае
Ды паджарыцца яна.
Так Сымонка ніцярпліва
Час, мінутку вылічаў
І на бульбу тую хціва
Вокам ласым пазіраў.
— Ну, цяпер — то ўжо гатова!
Даляй ён ні мог чакаць,
Падышоў, раскідаў дровы
І стаў бульбу выграбаць,
Выграб с прыску яе жыва,
У торбу борзьдзінька кладзе,
Усьміхаецца шчасьліва,
Торбу ўзяў ён і ідзе.
Выйме бульбу, пакачае
Між далоняў, дзьмухане