Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зноў агоньчык разгараўся,
Бойка полымям шугаў,
С-пад карчагі выбіваўся,
Тонкай стужачкай зьвіваўся
І паленцы ахінаў;
А дымок, як хвост зьмяіны,
Трапятаўся і гуляў
Ды скрозь сучкі ў галіны
Валаконцы працягаў
І губляўся на прасторы,
У ясным небі ціха млеў,
А з ім ніклі думкі, горо,
Зноў Сымонка весялеў.
Сам за кусьцікам схаваўся
І адтуль, як бы зьвярок,
Навакола азіраўся,
Бо Сымонка наш баяўся,
Каб агоньчык і дымок
Ні прывабіў хлопцаў с поля,
Ці з дарогі тут каго…
Бедны хлопчык: так нядоля
Гнула, нішчыла яго,
Што баяўся ўсіх да-звання,
Людзям веры ні даваў,