Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калаціўся ён, дрыжаў,
Песьня ж ў сэрцы ні змаўкала,
Смутак, гнеў у ёй гучаў.
Скрыпку ўзяў ён, азірнуўся, —
Страх пашыб яго мацней.
Тут ён скурчыўся, прыгнуўся,
Ды с тых могілак барджэй
Бег, пудліва азіраўся
Ды зноў бег па камянёх,
Толькі ў полі затрымаўся,
Пастаяў на растанцох
Пад тым крыжам, дзе дарогі
Секлі сьледам сваім сьлед
Ды праз нетры і разлогі
Беглі даляй ў Божы сьвет…
Гэй, дарогі ў чыстым полі,
Ніці шэрыя зямлі!
Колькі к долі і нядолі
Ног людзкіх вы пранясьлі!
Вышла-б казка, ды якая,
Каб маглі вы разсказаць
То, што думка ні згадае,
Што адным вам толькі знаць!
І шчасьлівы той, хто з вамі