Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён ні плачэ, ні ўздыхае
І яго ні пашыбае
Ані жаласьць, ані страх,
Бо ён знае — на тым сьвеці
З дзедкам злучыцца ён зноў,
І ім скажэ Бог: «Ідзеце:
Рай даўно для вас гатоў!»
Ды ў той момэнт, як, здавалось,
Дух ўжо цело пакідаў,
Дзіво новае зноў сталось:
У скрыпку ўлез дзед і прапаў.
І самая ўжо скрыпка грала,
Покі лопнула струна,
А як лопнула, — прапала
Гэта дзіўная мара.
Стрэпянуўся, прахапіўся,
Галаву узьняў Сымон:
— Гэта ж толькі сон мне сьніўся…
І галоўку зьвесіў ён.
Аглядзеўся — скрыпка збоку,
Праўда, — лопнула струна.
То-ж сапраўды, ні знароку,
Аж ішчэ гудзе яна.
Страшна, сьцішна хлопцу стало,