Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што ні песьціць і ні грэе
Ласка мацеры, братоў.
Слухаў хлопчык сьпеў нізнаны
І ні сьпеваны нікім,
І гаілісь сэрца раны,
Нікла крыўда перад ім.
Дзед-жа грае, смыкам водзіць,
Плачуць струны і дрыжаць
І такую жальбу родзяць,
Што ніхто ні мог стрымаць:
І крыжы на дол прыпалі,
І схінуўся верх лясоў
І пець дзеду памагалі
Песьню дзіўную без слоў.
А Сымонка, як прыкуты,
Ні мог пальцам зварухнуць,
Ні мо‘ чараў гэтых путы
Ні разбіць, ні адхінуць:
Толькі-ж чуў, што ні ўздужае
Ды й ні схочэ далей жыць,
Бо то дзедка выклікае
Яго душу сапачыць.
Вот-вот ён ужо канае
І ўжо чуе сьмерці ўздох…