Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ён шоў… Куды? Ні ведаў,
Ды аб тым і ні пытаў.
Пад убогі крыжык дзедаў
Ніўзаметкі прыблукаў.
Тут ён толькі схамянуўся,
Стаў па трошку разважаць,
Пудка ў страсі азірнуўся —
Глуха могілкі маўчаць.
Ен прысеў на край магілы,
Скрыпку з-боку палажыў,
І заплакаў: — Дзедка мілы!
Ты адзін у сьвеці быў,
Да каго я прыхіляўся,
Ты адзін мяне ні гнаў
І ні крыўдзіў, ні сьмеяўся
І ў нідолі памагаў.
Голуб сівы мой, ачніся!
Пашкадуй мяне, дзядок… —
Плакаў хлопчык, і ліліся
Градам сьлёзы на пясок,
Плачэ, бедны, прычытае,
Вухо к долу прыхіляе,
Ды маўчыць зямля сырая,
І ў глыбокай цішыне