Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Часьць II.

I.

Ноч над сьветам панавала,
Поле жудасна маўчало
І халоднай цішыной
Ніпрыветна спатыкало
Тых, хто с крыўджэнай душой
Нёс свой смутак, сваё горо
У гэты сьвет і ў гэту даль,
Каб раскідаць на прасторы
Сьлёзы горкія і жаль,
Каб ў дарозі між крыжамі
Гэты жаль узгадаваць,
Потым песьнямі, сьлезамі
Людзям зноў яго аддаць.
Шоў Сымонка на спатканне
Змроку, цемрадзі палёў…
У круг пакуты і блукання
Мусіць Бог яго павёў.